Скачать сказку в формате PDF
Сказка Афанасьева: Масенжны дзядок
(Дзедка (дзядок) - по белорусским поверьям, есть хранитель кладов и представляется с огненными глазами и огненною бородою. Эпитет: масенжны (польск. mosiezny - желто-медный|, вероятно, указывает на хранение этим дзедком медных кладов.)
Быў сабе гаспадар і меў трох сыноў: двох разумных, а трэці дурань. Да таго гаспадара упадзілося1 нешто ў пшаніцу і што дзень - по моргу2 з'едало. Паслаў той гаспадар на першую ноч старшага сына вартаваць3; ён пашоў, сідзеў, сідзеў, а пад самы дзень заснуў і рана, як устаў, то пшаніцу знашоў нецэлую. На другую ноч пашоў серэдні, і ён таксама заснуў пад дзень - і нешто з'ело пшаніцу. На трэцюю ноч пашоў дурань; ён, як толькі прышоў, так з вечара і лёг спаць, а пад дзень устаў і ся дзіць - аж прылятае пташка. Ён падкраўся і злавіў тую пташку і ўсадзіў ў мех, і сам лёг спаць.
1 (Повадилось.)
2 (Мера земли, меньше десятины.)
3 (Караулить, стеречь.)
На другі дзень рано прыходзяць браты старшые глядзець пшаніцы - аж пшаніца цэлая, а дурань спіць. Яны пабудзілі дурня і сталі пытаць: "Чаму сягоння цэлая пшаніца?" Ён расказаў братам усе, як было, і паказаў пташку, каторая сідзела ў меху. Яны адабралі ад дурня тую пташку і паняслі бацьку на паказ. Прышоўшы да бацька, яны сказалі, што дурань спіць і што яны злавілі пташку, каторая сядзела на пшаніцы і ела. Бацька, разглядзеўшы тую пташку, панес её да круля. Круль узяў пташку, заплаціў за яё мужыку і казаў замкнуць да склепу1, а ключ аддаў жонцы.
1 (Погреб, тюрьма.)
Сядзела тая пташка, сядзела ў склепе, аж падбег пад дзвері маленкі кралевіч. Дак тая пташка зачыная прасіць у кралевіча чалавечаскім голасам, каб ён яё выпусціў. "Як же я магу выпусціць, калі ключ ад склепу ў маей маткі на шыі?" - сказаў кралевіч. "Вазьмі падлащыся1 да маткі, адкрадзі ключ і мяне выпусці", - сказала пташка. Той кралевіч так і зрабіў: прышоў да маткі, зачаў песціцца2, адкраў, ключ і выпусціў тую пташку; а тая пташка - то быў масенжны дзядок, і ён, выходзячы з склепу, сказаў кралевічу: "Як чаго табе будзе трэба, то толькі выйдзі на двор і скажы: масенжны дзедку, памажы мне! - то я зараз прыстаўлюся, і чаго толькі будзе трэба, то ўсё зраблю".
1 (Подольстись.)
2 (Ласкаться; (польск. piescic - нежить, баловать, пестовать).)
На другі дзень круль паспрашаў гасцей, каб паглядзелі такой дзіўнай пташкі. Паз'ежджаліся госці глядзець пташкі і па абедзе пашлі да склепу; прыходзяць туда, адамкнулі склеп; аж пташкі няма! Кароль зараз да жонкі, бо ў яё былі ключы. Жонка бажылася, прысягалася, што не выпущала пташкі, але ёй не верылі і прысудзілі яё страціць1. Плакала яна, плакала, а после прыпамінае, што коло яё песціўся сын і пэўно2 ён ад-краў ключы; яна гэта сказала мужу і ўсем гасцям. Госці адны казалі, каб сына павесіць, другіе казалі - каб утапіць, а адзін із гасцей кажэ, што пашыць яму свіны кажушок і пусціць ў свет. Усе на гэта згадзіліся3. Матка вельмі плакала, а после, бачучы, што плач не паможэ, казала прынясці той свіны кажушок і панашівала ў яго грошей прынаймней тысяч сто бумаж-камі і золотом, і выправадзіла яго.
1 (Казнить.)
2 (Наверное.)
3 (Согласились.)
Ён узяў кіёк1 дый пашоў. Ідзе ён, плачэ, што яму начаць? Аж прыходзіць яму на мысль масеижны дзядок; ён взашоў на гору і сказаў: "Масенжны дзедку! Памажы мне". Дак зараз той дзядок прышоў да яго і запытаўся: чаго яму трэба? Ён расказаў усё, як было, і прасіў, каб яму памог. Дзядок, падумаўшы, сказаў: "Ідзі ты за моро2 да караля і прасі яго, каб прыняў цябе за кухціка3; як ён цябе прыме, то зараз будзе вайна, і ты папрасіся ў кухара, каб цябе пазволіў пайці4 паглядзець той вайны, і як ён цябе пазволіць, то выйдзі за варота і пакліч мяне".
1 (Палку.)
2 (Море.)
3 (Поваренка.)
4 (Пойти.)
Той кралевіч паелухаў дзедка і пашоў; прыходзіць ён за моро - аж стаіць палац1, і на дваре пахаджая круль. Кралевіч ў свіным кажушку падышоў да караля і стаў прасіцца, каб прыняў яго да сябе за кухціка. Кароль згадзіўся і казаў ісці да кухні. Служыў ён у караля год, другі, аж на трэцём гадў зрабілася вайна. Круль пазбіраў войско, сам вабраўся і паехаў на вайну. Кухцік, даведаўшыся, што кароль паехаў, зачаў прасіцца ў кухара, каб яму пазволіў паглядзець вайны; кухар не хацеў пазволіць, але кралевіч даў кухару пяць рублеў, і ён яму пазволіў. Кралевіч вышаў за браму2 і зачаў клікаць ма-сенжного дзедка.
1 (Дворец.)
2 (Ворота.)
Дзядок зараз прыставіўся, даў яму каня, вабраў ў ахвіцэрскае адзене, даў меч, даў сярэбранае яблыко і сказаў: "Ты на вайне гэтым мечом паб'еш усё непрыяцельскае войско; круль цябе будзе прасіць да свайго палацу, але ты не йдзі; а гэтое яблыко, як вернешся да палацу, то будзеш качаць, і будзе ў цябе прасіць кралеўна гэтаго яблычка, то ты тагды аддай ёй, калі яна пазволіць пераначаваць цябе ў кралеўны пакоі ў парозе". Кралевіч так і зрабіў: паехаў на вайну, пабіў ўсё войско; кароль прасіў, каб ён заехаў да палацу, але ён не згадзіўся.
После, прыехаўшы дадому, переадзеўся ў свой свіны кажушок, прышоў да кухні; там, памыўшы начынё1, зачаў качаць срэбнае яблычко - аж уходзіць кралеўна і як убачыла тое яблычко, так і зачала прасіць у яго, каб ён прадаў. "Я нічого болей не хачу, толькі - каб кралеўна пазволіла ў сваём пакоі ў парозе пераначаваць". - "Добра!" - сказала кралеўна і узяла яблычко. Як прышла ноч, кралевіч пашоў да кралеўны пакою, пераначаваў ў парозе і вернуўся да кухні.
1 (Посуду.)
Церэз гадоў два ізноў зрабілася вайна; кароль таксама пазбіраў войска і паехаў. Кухцік выпрасіўся ў кухара на вайну, взашоў за браму, крыкнуў на дзедка, і ён зараз прыставіўся; даў кралевічу каня, вабраў ў ахвіцэрскае адзене, даў залатое яблыко і казаў аддаць яго кралеўне тагды, калі яна пазволіць пераначаваць каля свайго ложка1. Кралевіч таксама пабіў непрыяцельскае войско; круль прасіў яго да палацу, але ён не згадзіўся і вернуўся дадому. Памыўшы начынё, зачаў качаць і забаўляцца с сваім яблыкам - аж ізноў вайшла кралеўна і зачала прасіць, каб ён прадаў яблычко. Ён адказаў, што жаднай2 платы не хоча, толькі хоча - каб пазволіла яму пераначаваць пры сваём ложку. Кралеўна пазволіла і ўзяла яблычко. Кралевіч сабраўся, пашоў ў кралеўны пакой, пераначаваў каля кралеўны ложка і назаўтра пашоў да кухні і прыняўся да сваёй работы.
1 (Постели, ложа.)
2 (Никакой.)
Церэз тры года ізноў зрабілася вайна. Круль пазбіраў свае войска і сам паехаў на вайну. Кралевіч, выпрасіўшыся ў кухара, пашоў паглядзець нібыто1 вайны. Вышаўшы за браму, паклікаў масенжного дзедка; ён зараз прыставіўся, даў ямуяшчэ лепшаго каня і яблычко такое, як сонцо, і сказаў: "Ты ізноў паб'еш усё непрыяцельскае войско, цябе раняць ў руку, крульбудзе прасіць да сабе, але ты не едзь; а гэтое яблыко аддасі кралеў не тагды, калі яна пазволіць пераначаваць цябе на сваём ложку". Кралевіч, сеўшы на каня, паляцеў на вайну; прыляцеўшы туды, зараз зачаў рубаць непрыяцельскае войска, перарубаў ўсех, але адзін шаблею ударыў кралевіча по руцэ і раніў яго. Кароль, убачыўшы, што яго ранілі, падскочыў зараз, зняў с шыі сваю хустку2, абверцеў рану і, аддаўшы свой пярсцёнак на памятку, прасіў, каб ён заехаў да яго палацу адпачыць; але кралевіч не захацеў, ўдарыў каня і схаваўся за гору. Круль вельмі быў рад, што тры вайны кончыў шчасліва і забраў многа другіх краёў.
1 (Будто бы.)
2 (Платок.)
Кралевіч пусціў каня, пераадзеўся ў свой свіны кажушок і прышоў да кухні. Там разпытываліся ў яго, што бачыў? I ён расказаў аб усём, як некі пан пабіў непрыяцельскае войска, як круль аддаў сваю хустку і свой пярсцёнак на памятку і як прасіў да сабе, але той - пан не захацеў. Памыўшы сваім звычаем начынё і гаршкі, стаў сабе забаўляцца з яблыкам, каторае асвеціло цэлую кухню. Як ён забаўляўся з яблыкам, вайшла кралеўна да кухні і, ўбачыўшы такое яблычко, зачала вельмі прасіць, каб ён яго прадаў, і яна яму дасць толькі грошай, колькі ён хоча. Кралевіч ў свіным кажушку сказаў, што ён грошай не хоча, толькі хоча - каб кралеўна пазволіла пераначаваць на сваём ложку. Кралеўна згадзілася і казала паслаць кухціку сваю пасцель. Як надышла ноч, кухцік пашоў да кралеўны пакою, разабраўся і лёг на яё пасцелі.
Назаўтра кола гадзіны1 дванаццатой ў поўдзень прачхнуўся2, кралевіч и казаў орасіць да сабе круля. Круль, здівіўшыся, вабраўся ў мундір, сеў ў карэту і прыехаў. Прыехаўшы пад палац, зараз убачыў стражу незнаемую, але яна яго ўсюды прапускала, і кароль дашоў да кралевіча пакою. Як толькі адамкнуў дзверы, кралевіч падбег спатыкаць3, прывітаўся с каралем і прасіў сядзець. Кароль зараз пазнаў таго, каторы быў тры разы на вайне і ўсе тры разы пабіў непрыяцельскае войска; также пазнаў на кралевіча руцэ сваю хустку і на пальцы пярсцёнак. Круль зачаў абнімаць кралевіча, што яму памог на вайне, і павёў да сваей дачкі. А кралеўна даўно яго палюбіла, бо быў вельмі харошы, і зараз з нім заручылася4. На заручынах кралевіч расказаў, як яго выгналі з дому, як масенжны дзядок ім апекаваўся5, як ён прышоў за моро, як даў яму той дзядок яблыка.
1 (Часа.)
2 (Проснулся.)
3 (Встречать.)
4 (Обручилась.)
5 (О нем заботился.)
Па заручынах у тры нядзелі было вяселле1 вельмі гучное2, а па вяселлі паехалі да родзіцаў кралевіча. Бацькі3 іх не пазналі, бо мелі свайго сына за прапаўшаго: вельмі былі рады, што сын знашоўся, а асабліва маці, каторая зачала разпытывацца: якім способам ён зайшоў так далёко? Кралевіч зараз аб масенжном дзедку, як ён яго завёў аж за моро, як ён слу-жыў за кухціка, як быў на вайне; разказаў аб яблыках, а после - як адкрыўся крулю і як заручыўся і ажаніўся с кралеўнаю. Жылі яны шчаслівы доўга; а после бацькі кралеўны і кралевіча паўміралі і пазапісывалі сваі кралеўства ім. А масенжны дзядок быў ў іх аж да смерці і многа ім памагаў ў усём, а асабліва ў вайне. Часто яны рабілі балы, на каторых і я быў, мёдвіно піў; па барадзе цякло, а ў роце не было.
1 (Свадьба.)
2 (Пышная.)
3 (Родители.)